viasna on patreon

Нямецка-беларускае таварыства патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладна спыніць гвалт і пераслед апазіцыі

2011 2011-01-04T16:49:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niamiecka-bielaruskaje-tavarystva-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нямецка-беларускае таварыства, арганізатар міжнароднай канферэнцыі  “Мінскі  форум”,  надзвычай  заклапочана  актуальным  развіццём  падзей  у Беларусі, абурана эскалацыяй гвалту ў Мінску ў вечар падчас выбараў.

Нямецка-беларускае  таварыства  звяртаецца  да  беларускіх  органаў улады  з  патрабаваннем  неадкладна  спыніць  праяўленні  гвалту  і  пераследу апазіцыі.  Нямецка-беларускае  таварыства  патрабуе  неадкладнага вызвалення  ўсіх  палітычных  зняволеных.  Старшыня  нямецка-беларускага таварыства  і  канферэнцыі  “Мінскі  форум”  Райнэр  Лінднэр  заяўляе:

“Арыштаваныя  мусяць  мець  магчымасць  скарыстацца  сваімі  правамі. Параненым  неабходна  прапанаваць  неадкладную  дапамогу  і  медыцынскі  дагляд”.

Нямецка-беларускае  таварыства  ацэньвае  падзеі  ўвечары  падчас прэзідэнцкіх  выбараў у Беларусі  як правал  у  развіцці  краіны і  ў  збліжэнні  з Еўрапейскім  Звязам.  Улічваючы  гвалтоўныя  дзеянні,  учыненныя  службамі бяспекі у вечар выбараў і падзеі пасля, можна сцвярджаць, што спадзяванні на перамены ў палітычнай культуры краіны не спраўдзіліся. Нямецка-беларускае таварыства выступае з патрабаваннем незалежнага расследавання крывавых падзей у дзень выбараў. “Ні з аднаго боку гвалт не можа  разглядацца  як  сродак  рашэння  канфлікту.  Грамадзян,  якія карыстаюцца  правам  на  свабоду  меркавання,  не  павінны  выстаўляць крымінальнымі элементамі”, - працягвае Лінднэр. “Прэзідэнт, за якога па афіцыйных дадзеных прагаласавала 80 % насельніцтва Беларусі, не павінен баяцца дэманстрацый”.

Адсутнасць  празрыстасці  пры  падліку  выбарчых  галасоў,  забарона дэманстрацый,  масіўны  ціск  на  апазіцыю,  ужыванне  гвалту,  блакіроўка інтэрнэт  сайтаў  у  дзень  выбараў  і  пасля  –  усё  гэта,  на  погляд  Нямецка-беларускага  таварыства,  не  можа  быць  дапасавана  да  каштоўнасцей Еўрапейскага Звязу.

“Усе,  хто  клапоціцца  пра  беларусаў  і  еўрапейскую  будучыню  краіны, перажываюць зараз складаныя дні”,  - працягвае  спадар  Лінднэр.  У  той жа час, Нямецка-беларускае таварыства выступае са спробай працягнуць дыялог  і  звяртаецца  да  заходніх  палітыкаў  з  наступным:  “Гэта  было  б  вялізнай памылкай адвярнуцца зараз ад краіны”, кажа старшыня канферэнцыі “Мінскі форум” Райнэр Лінднэр. Нямецка-беларускага таварыства заклікае ў першую чаргу ЕЗ да таго, каб спрасціць візавыя прадпісанні для звычайных беларускіх грамадзян  і  адмовіцца  ад  завышанага  падатку  на  візу.  Неабходна  урэшце пайсці на такі крок, незалежна ад падзей падчас выбараў.

У  нядзелю  (19.12.2010)  беларускі  прэзідэнт  Аляксандар  Лукашэнка,  па афіцыйных  дадзеных  атрымаў  80  %  галасоў  і  быў  зацверджаны  як  кіраўнік дзяржавы.  Ніводны  з  дзевяці  кандыдатаў  у  прэзідэнты,  кожны  з  якіх змог сабраць  больш  за  100 000  подпісаў  яшчэ  падчас  сбору  подпісаў  для балатавання,  не  атрымаў  на  выбарах  больш  за  3  %  галасоў.  Пасля абвяшчэння першых вынікаў тысячы грамадзян сабраліся  ўвечары ў цэнтры Мінску,  каб  выказаць  свой  пратэст  супраць  магчымых  маніпуляцый  з вынікамі  выбараў.  Пры  гэтым  было  выкарыстана  гвалтоўнае  прымяненне сілы  з  боку  службаў  бяспекі,  што  прывяло  да  шматлікіх  траўм  і  раненняў. Некалькі соцен крытыкаў рэжыму былі арыштаваны, сярод якіх і амаль усе дзевяць  апазіцыйных  кандыдатаў  у  прэзідэнты.  Нягледзячы  на  тое,  што Арганізацыя  па  бяспецы  і  супрацоўніцтву  ў  Еўропе  (АБСЕ)  адзначыла,  у параўнанні з мінулымі выбарамі, некаторы прагрэс у выбарчым працэсе, але прызнала  прэзідэнцкія  выбары  ўцэлым  недэмакратычнымі,  чарговым расчараваннем. Асабліва падлік галасоў адбыўся са шматлікімі парушэннямі.

Бюро Мінскага Форума
Нямецка-беларускае таварыства
Берлін

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства