viasna on patreon

Гарадзенскага праваабаронцу зноў выклікаюць у КДБ

2011 2011-01-04T20:55:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/uladzimir-khilmanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

Гарадзенскага праваабаронцу і журналіста Уладзіміра Хільмановіча зноў выклікалі ў мясцовае аддзяленне КДБ. Сёння, 4 студзеня, яму патэлефанаваў следчы Грынкевіч і сказаў, што на гэты раз праваабаронцу выклікаюць на допыт у якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску. Нагадаем, мінулы раз, 28 снежня, Уладзіміра Хільмановіча апыталі ў КДБ па гэтых падзеях. Праваабаронца сказаў следчаму, каб яму даслалі афіцыйную позву. Супрацоўнік КДБ не спрачаўся і паабяцаў, што позва будзе даслана на бліжэйшы чацьвер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства