viasna on patreon

Праваабаронца Наста Лойка дапытана ў КДБ у якасці сведкі

2011 2011-01-04T21:08:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/nastaloika1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Лойка

Наста Лойка

У 20.30 завершыўся допыт праваабаронцы Насты Лойкі ў КДБ. Наста паведаміла, што яна дапытана ў якасці сведкі па падзеях 19 снежня ў Мінску, але паколькі яна дала падпіску аб неразгалошванні, то падрабязнасці допыту паведаміць не можа. Праваабаронца адзначыла толькі, што большасць пытанняў датычылася яе ранейшай актыўнасці ў моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”. Нагадаем, што падчас ператрусу, які быў праведзены ў Насты Лойкі сёння, былі канфіскаваны толькі састрарэлыя матэрыялы гэтай арганізацыі 2008-09 гадоў.

Яшчэ Наста з усмешкай дадала, што следчы дапусціў недакладнасці ў пратаколе допыту: там адзначана, што дадзенае працэсуальнае дзеянне ажыццяўлялі два следчых, а на самой справе – адзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства