viasna on patreon

У Слуцку ператрус ідзе ў Амяльковіча, у Балакіра ўжо завяршыўся

2011 2011-01-05T20:40:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sluck-amialkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Амяльковіч

Віталь Амяльковіч

У слуцкага грамадскага актывіста Віталя Амяльковіча (на фота) праводзіцца ператрус супрацоўнікамі мясцовых аддзяленняў КДБ і РУУС. У пастанове аб правядзенні ператрусу значыцца, што дадзенае следчае дзеянне праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках.

Ператарус у случчаніна Дзяніса Балакіра ўжо завершаны: ён праводзіўся ў межах той жа крымінальнай справы. У Дзяніса канфіскаваны носьбіты інфармацыі. 

Ні Віталь Амяльковіч, ні Дзяніс Балакір не прымалі ўдзелу ў акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня -- яны ў гэты час назіралі за правядзеннем падліку галасоў і падвядзеннем вынікаў выбараў на слуцкіх выбарчых участках.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства