Ілля Васілевіч – яшчэ адзін падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org./be/news/40484
2011
2011-01-09T11:28:47+0200
2011-01-09T11:28:47+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19-гадовы Ілля Васілевіч адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і быў адпушчаны дадому. Яму паведамілі, што адміністрацыя Мінскага політэхнічнага каледжу адлічае яго з навучальнай установы. 5 студзеня малады чалавек быў запрошаны да адміністрацыі каледжу дзеля падпісання адпаведных папер, але ў навучальнай установе Іллю чакалі супрацоўнікі КДБ, якія затрымалі хлопца для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Іллі Васілевічу паведамілі, што ён з’яўляецца падазраваным па дадзенай крымінальнай справе і размясцілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, а потым перавялі ў СІЗА на вул. Валадарскага, дзе ён і ўтрымліваецца на дадзены момант.