viasna on patreon

Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане

2011 2011-01-12T10:58:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihalevich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Учора Алесь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, а зараз абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" патэлефанаваў з ізалятара КДБ на мабільны тэлефон сваёй жонкі Міланы.

Перапытаўшыся, па якім нумары ёй зручней  размаўляць, ён набраў кватэрны нумар.   Міхалевіч папрасіў жонку адмовіцца ад паездкі ў Брусель, дзе сёньня ў рамках пасяджэньня камітэту міжнародных спраў Эўрапарлямэнту пройдзе дыскусія пра сытуацыю ў Беларусі. Аднак Мілана паведаміла, што не збіралася туды ехаць.

Праз некаторы час Алесь Міхалевіч ператэлефанаваў ізноў і папрасіў, каб жонка адмовілася і ад паездкі ў Варшаву. У польскай сталіцы неўзабаве мусіць распачацца адмысловая канферэнцыя ў Сейме Польшы, у якой прымуцьудзел  парламентарыі, прадстаўнікі НДА, журналісты, як з польскага, так і беларускага боку.

Мілана пацікавілася, навошта гэта трэба рабіць, і што будзе калі я не паеду? На гэта палітык адказаў, што яму дазволяць патэлефанаваць жонцы яшчэ раз. Тады Мілана перапытала, а што здарыцца, калі я паеду? Міхалевіч паспеў адказаць: “Горш, чым ёсьць – ня будзе”. На гэтым сувязь перарвалася.

Пад час гэтых размоў Мілана ўвесь час чула ў трубцы голас іншага чалавека, які нешта раіў Міхалевічу.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч расцэньвае гэтыя нечаканыя тэлефонныя перамовы, як шантаж з боку КГБ сваякоў арыштаваных. Відавочна, што беларускія ўлады вельмі заклапочаныя той міжнароднай рэакцыяй, якая зараз есьць у сьвеце ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі і парушэньнямі правоў чалавека, якія распачаліся зараз”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства