Скончыўся ператрус на офісе БНФ у Гродне
https://spring96.org./be/news/40579
2011
2011-01-12T13:30:37+0200
2011-01-12T13:30:37+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Забралі вінчэсцер з камп’ютара і тры ўлёткі.
Як паведаміў «НН» гродзенскі кіраўнік партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, ператрус праводзілі ў межах заведзенай крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня. Прычым фармулёўка ў пастанове гучала так: «провесті обыск в регіональном штабе Костусева». Саранчукоў адзначае, што такой структуры афіцыйна не існуе.