Праваабаронца: Нават следчы КДБ не ведае, колькі ператрусаў было ў краіне!
https://spring96.org./be/news/40580
2011
2011-01-10T18:31:00+0200
2011-01-10T18:31:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Еўрарадыё паспрабавала падлічыць, колькі камп'ютараў канфіскавалі за апошнія дні і колькі ператрусаў прайшло ў краіне ў сувязі з падзеямі 19 снежня.
Ужо тры тыдні па Беларусі ідзе хваля ператрусаў, звязаных са "справай Плошчы".
Першымі
пад ператрусы трапілі кандыдаты ў прэзідэнты, іх штабы і давераныя
асобы. Колькасць падазраваных па справе пастаянна расце, ужо 25
абвінавачаных і 13 падазраваных, і ў кожнага з іх было па некалькі
ператрусаў.
"Тыя, хто сядзяць, — у іх па два-тры разы былі ператрусы. Гэта каля 70 вобыскаў, ну і яшчэ столькі ж прыкладна", — кажа праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Спачатку
вобыскі адбываліся ў Мінску, цяпер хваля дайшла да рэгіёнаў. На Раство
ператрусы былі ў Гомелі, цяпер у Брэсце. Таксама заходзілі супрацоўнікі
КДБ да актывістаў у Жодзіне, Слуцку, Маладзечне, Жлобіне, Мар'інай Горцы
і Тальцы. У Салігорску канфіскавалі камп'ютар у Паўла Батуева, якому да
Мінска 19 снежня даехаць не далі.
Геаграфія
ператрусаў пашыраецца. 10 студзеня прыйшлі ў рэдакцыю газеты
"Борисовские новости", 8 студзеня да Леаніда Навіцкага, ахоўніка Андрэя
Саннікава. Праваабаронцы не ведаюць, колькі дакладна ўжо прайшло
ператрусаў па крымінальнай справе.
"Не
можам мы такую статыстыку ведаць, бо няма адзінага інфармацыйнага банку
дадзеных, куды б грамадзяне давалі такую інфармацыю. Цяжка сёння казаць,
колькі ўвогуле па краіне такіх ператрусаў, у каго і калі яны былі", — кажа праваабаронца Гары Паганяйла.
На яго думку, не ведае такой статыстыкі і нават галоўны следчы па крымінальнай справе.
"Гэтай
статыстыкай не валодае нават той следчы, які ўзначальвае гэтую следчую
групу. Таму што яна шматлікая, і следчыя дзеянні вядуцца па ўсёй краіне", — адзначыў Гары Паганяйла.
Паводле
прыблізных падлікаў, гэткіх следчых дзеянняў было больш за сотню. У
кандыдатаў і іх давераных асобаў на ўласных кватэрах і ў бацькоў. Да
кіраўніка штаба Някляева нават дабраліся і да лецішча. Таксама вобыскі
былі на офісах АГП — канфіскавалі аргтэхніку і 6 сістэмных блокаў, і
БХД. На офісе БХК забралі адзін кампутар і сервер, на фірме Дзмітрыя Уса
канфіскавалі некалькі камп'ютараў, з рэдакцый "Нашай нівы" і Еўрарадыё
агулам вынеслі больш за 20 сістэмных блокаў і ноўтбукаў, а таксама
камеры, флэшкі ды іншую тэхніку: агулам больш за 40 адзінак.
Згодна
з самымі прыблізнымі падлікамі Еўрарадыё, усяго канфіскавана ўжо больш
за 80 камп'ютараў і ноўтбукаў (з іх каля 40 на офісах і ў рэдакцыях
СМІ).