viasna on patreon

Суд не пакараў чыноўнікаў за непрадастаўленне інфармацыі эколагам

2011 2011-01-14T09:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці адмовіў абавязаць дырэкцыю будаўніцтва атамнай станцыі падаць грамадскасці дакументацыю па адзнацы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў 12 студзеня юрыст грамадскага аб'яднання "Экадом" Сяргей Магонаў , перадае ИА REGNUM

Пазоў у суд эколагі падалі яшчэ мінулай вясной. Па меркаванню Магонава, адбылося парушэнне палажэння Орхускай канвенцыі і закона пра ахову навакольнага асяроддзя Беларусі ў сувязі з адмовай падаць дакументацыю.

Як распавяла ў жывым эфіры Еўрарадыё прадстаўніца "Экадома" Ірына Сухій, раней спробы атрымаць гэтыя дакументы ў папяровым ці электронным выглядзе былі безвыніковыя.

Чыноўнікі ж сказалі, што дакумент "з'яўляецца іх каштоўнасцю", у яго "былі ўкладзеныя сродкі і гэта іх уласнасць" ды прапанавалі азнаёміцца з 3 тысячамі старонак у кабінеце. "Гэта парушэнне Орхускай канвенцыі, ніякая экалагічная інфармацыя не можа быць уласнасцю! Гэта першы ў Беларусі выпадак судовага разбіральніцтва па пытанні ў доступе да інфармацыі", — кажа Ірына Сухій.

Па словах Магонава, прычынай адмовы суда паслужыў той факт, што дакументацыя практычна без скарачэнняў змешчана на сайце дырэкцыі па будаўніцтве атамнай станцыі і даступна ўсім жадаючым. Па меркаванні грамадскасці, такі крок чыноўнікам трэба было зрабіць раней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства