viasna on patreon

Васілеўскі Аляксандр -- яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-14T16:16:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/turma1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларуская турма

Беларуская турма

Аляксандр Васілеўскі адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратсту 19 снежня ў Жодзіна. 12 студзеня позна ўвечары да яго дадому прыйшлі следчыя Цэнтральнага РУУС Мінска і прад'явілі пастанову аб затрыманні ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пастанова падпісана следчым Цэнтральнага РУУС Мінска лейтнантам міліцыі Ю.С. Баразноўскім па ўзгаднені з начальнікам следчага ўпраўлення папярэдняга расследвання ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Г.А. Казакевічам).

Двое сутак Аляксандр знаходзіўся пад вартай (утрымлмваўся ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна) і дапытваўся супрацоўнікамі КДБ па факту ўдзелу ў акцыі. У 15 гадзін 14 студзеня ён быў адпушчаны і папярэджаны аб неабходнасці з'яўляцца па выкліках следчых.

Па словах Аляксандра Васілеўскага, следчымі былі прадстаўлены відеаздымкі, дзе ён трымаецца за ручку разбітых дзвярэй Дому ўраду. Ніякіх доказаў і дадзеных пра гвалтоўныя дзеянні, учыненыя Аляксандрам, у следчых няма, аднак малады чалавек працягвае заставацца ў статусе падазраванага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства