viasna on patreon

Ператрус у памяшканні прафсаюзу РЭП доўжыўся больш за 5 гадзін

2011 2011-01-14T18:39:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rep.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля 18 гадзін у Мінску скончыўся пературс у памяшканні прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Пературс, які праводзіўся супрацоўнікамі беларускага КДБ, доўжыўся больш за 5 гадзін. У выніку была канфіскавана кампутарная тэхніка і сістэмныя дыскі. Ператрус праводзіўся на падставе таго, што па аператыўнай інфармацыі супрацоўнікаў КДБ, у дадзеным памяшканні знаходзіўся перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Прадстаўнікі прафсаюзу аспрэчваюць дадзеную інфармацыю і маюць намер у сувязі з гэтым абскардзіць законнасць следчага дзеяння.

Па словах кіраўніка прафсаюзу Генадзя Федыніча, падчас ператрусу не было дапушчана сур'ёзных працэсуальных парушэнняў, супрацоўнікі спецслужбы паводзілі сябе даволі карэктна, аднак, у выніку канфіскацыі кампутарнага абсталявання дзейнасць прафсаюзу будзе істотна абцяжараная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства