viasna on patreon

У Магілёве ператрус на кватэры ў Зміцера Салаўёва (абноўлена)

2011 2011-01-15T12:19:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Праваабаронца Барыс Бухель паведамляе пра ператрус на кватэры старшыні  магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцера Салаўёва.

Мясцовыя супрацоўнікі спецслужбаў прыйшлі з санкцыяй за подпісам мінскага пракурора, каб забраць відэаматэрыялы пра падзеі 19 снежня ў Менску. Яны адмовіліся ад прапановы паклікаць панятых з ліку суседзяў і праваабаронцаў, прыйшлі са сваімі панятымі. Сам Зміцер у гэты час знаходзіўся ў Мінску, у кватэры была яго жонка.

Цягам паўтары гадзіны ператрус  у Зміцера Салаўёва  праводзілі следчыя КДБ Алег Махуноў і Антон Ромскі. У выніку з кватэры забралі два бел-чырвона-белыя сцягі, сістэмны блок кампутара, фотакамеру і касету з запісам падзеяў на плошчы 19 снежня, флэш-картку. Як паведаміла Радыё Свабода жонка дэмакратычнага актывіста Надзея Салаўёва, копіі пастановы ёй не пакінулі.

Нагадаем, што 12 студзеня Зміцер Салаўёў выклікаўся ў КДБ, дзе яму было вынесена папярэджанне за ўскладанне кветак да памятных знакаў у Магілёве 25 сакавіка і 26 сакавіка мінулага году. 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства