viasna on patreon

Адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы

2011 2011-01-15T20:05:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrus1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялынічах сёння ўдзень адбыўся ператрус у Мікалая Мяцеліцы -- удзельніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, актывіста Руху БНФ "Адраджэнне" і мясцовага распаўсюдніка незалежнай прэсы. Да Мікалая супрацоўнікі КДБ прыйшлі проста на працоўнае месца (у краму), паказалі пастанову аб правядзенні ператрусу і загадалі ехаць з імі дадому.

Ператрус праводзіўся ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікамі КДБ Мінска і Магілёва.

У выніку былі канфіскаваны кампутар, дыскі, флэшкарты -- усе магчымыя носьбіты інфармацыі.

Трэба адзначыць, што 19 снежня Мікалай Мяцеліца ня быў у Мінску і не прымаў удзелу ў акцыі пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства