viasna on patreon

Ператрус у рэдакцыі інтэрнэт-газэты «Сильные новости»

2011 2011-01-15T22:55:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі руху «За свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік руху «За свабоду» Пётар Кузьняцоў, старшы оперупаўнаважаны Андрэй Мельнікаў паказаў пастанову на ператрус, які робіцца ў межах дасьледаваньня крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

«Асабліва зьдзівіла сьцьвярджэньне наконт дакладных зьвесткак пра тое, што ў нашым офісе нібыта ёсьць матэрыялы з заклікамі ісьці на плошчу і ўчыняць там гвалтоўныя дзеяньні, — кажа спадар Кузьняцоў. — Насамрэч спэцслужбы імкнуцца спаралізаваць працу грамадзкіх арганізацый і інфармацыйных рэсурсаў, каб людзі ня мелі аб’ектыўнай інфармацыі».

Да ператрусу аўтамашыну Пятра Кузняцова затрымалі па дарозе ў Рэчыцу супрацоўнікі ДАІ. Яны сканфіскавалі звыш 5 тысяч улётак «Знаю!» пра сьнежанскія падзеі ў Менску. Пратакол затрыманьня ў райаддзеле міліцыі перапісвалі некалькі разоў. На 18 студзеня прызначана судовае разбіральніцтва ў Рэчыцкім раённым судзе па факту распаўсюджаньня друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства