viasna on patreon

Міліцыя затрымлівала Рамана Кісляка

2011 2011-01-18T12:24:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Праваабаронцу Рамана Кісьляка выпусьцілі зь Ленінскага РУУС Брэста пасля затрыманьня каля аблвыканкаму. Праваабаронца распаўсюджваў тут спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.

У пастарунку міліцыянты правялі апытаньне і сказалі, што будуць разьбірацца, Раман Кісьляк:

- Я таксама распаўсюджваў друкаваную прадукцыя ля будынку брэсцкага аблвыканкаму пасля мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі у Ленііскае РУУС Брэста. Там у мяне узялі тлумачэнні забралі усе матэр’ялы, якія я не паспеў распаўсюдзіць. А 15-й мяне вызвалілі.

Па словах Рамана Кісьляка міліцыя атрымала загад зьверху канфіскаваць любую літаратуру, якая не да спадобы уладам. Праваабаронца будзе абскарджваць дзеянні міліцыянтаў і будзе патрабаваць вяртання канфіскаваных нумараў спец выпуску паколькі на яго думку разпаўсюджваючы гэтую літаратуру ён не парушыў дзейнага беларускага заканадаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства