viasna on patreon

Што можна дасылаць вязьням “амерыканкі”?

2011 2011-01-19T15:39:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калі вы хочаце даслаць у “амерыканку” прадукты, абавязкова звярніце ўвагу, каб яны належалі да ліку тых, якія не псуюцца альбо могуць захоўвацца дастаткова доўга. З ежы можна адпраўляць:

-         Хлеб

-         Батон

-         Цукеркі – карамелькі

-         Сухары, сушкі

-         Каўбасу сыравяленую і сыравэнджаную

-         Ваду

-         Мюслі

-         “Ролтан”

-         Цыгарэты

-         Садавіну

-         Гародніну (агуркі, памідоры і інш.)

Афіцыйна няма ў спісе дазволенага некалькіх прадуктаў, якія, як паказвае досвед, могуць дайсці да вязьня. Гэта:

-         Шакалад

-         Мармелад

-         Зефір.   

 

Акрамя таго, можна дасылаць сродкі гігіены і канцылярскія прылады.

Паштовы адрас:  

220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка. (Звярніце ўвагу: вам патрэбна ўказаць не толькі імя, але і імя па бацьку). 

Пасылкі зняволеным прыносяць раз на тыдзень -- па аўторках. Таму варта дасылаць іх напрыканцы тыдня, каб прадукты лепей захоўваліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства