Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"
Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы"
Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас
акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.
Спадарыня Ірына жыве ў Барысаве і працавала галоўным кухарам у школе.
"Я атрымаў SMS, калі пачаўся разгон на плошчы Незалежнасьці: "Нас
прынялі". Мы стэлефанаваліся, але было ясна, што іх ніхто ня выпусьціць.
Паведамілі, што калі пачаўся разгон, яны пабаяліся бегчы, таму што можна было
разьбіць галаву аб бардзюр — было сьлізка. Працэсы адбываліся ў Маскоўскім
судзе. Сястра віну не прызнала, сказала, што яе не адчувае. А мама прызнала,
што прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (казалі, што магчымыя зьмякчальныя
абставіны). Але ў выніку тэрмін атрымалі аднолькавы — па дзесяць сутак",
распавёў Зьміцер Панкавец сайту