Актывіст АГП Сяргей Сачыўка затрыманы за “ілжывыя паказанні”
https://spring96.org./be/news/40770
2011
2011-01-19T16:20:36+0200
2011-01-19T16:20:36+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/turma2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раніцай 19 студзеня затрыманы і дастаўлены ў ГУУС Мінгарвыканкама моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Сачыўка. Як паведамляе сайт АГП, яго звінавачваюць ў дачы ілжывых паказанняў.
Сяргей Сачыўка быў адным з амаль 700 затрыманых 19 снежня ў Мінску падчас разгону акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Актывіст быў асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту, якія адбываў ў Жодзінскім следчым ізалятары.
Згодна са сведчаннямі людзей, якія адбывалі адміністратыўныя тэрміны ў Жодзіна, менавіта там і праводзіліся допыты затрыманых супрацоўнікамі КДБ.