Рымашэўскага дапыталі ў КДБ
-- Там, у прынцыпе, допыту і не шмат было. Ён тычыўся новых матэр’ялаў па справе 19 снежня, і гэта ўсё, што я магу сказаць. Прынамсі, той следчы, якія працуе са мной, малады чалавек, даволі прыстойны, і такіх рэчаў, як былі, напрыклад, з Пачобутам, у дачыненні да мяне не было. Я па-ранейшаму абвінавачаны па гэтай справе, а гэта азначае тое, што, калі будзе сфармуляванае канчатковае абвінавачванне і калі артыкул не зменіцца, то звычайна практыка у Беларусі такая, што прымяняецца мера стрымання - утрыманне пад вартай пасля прад’яўлення канчатковых абвінавачванняў.
Увечары Віталь Рымашэўскі прыме удзел ў адмысловых малітвах за палітвязняў. Вялікія спадзяванні ў кандыдата застаюцца на еўрапейскіх палітыкаў, на тое, што іх захады могуць паспрыяць вызваленню палітвязняў і зняццё бязглуздых абвінавачанняў ў арганізацыі беспарадкаў.