Абвінавачваньне прад’яўленае Ільлю Васілевічу
https://spring96.org./be/news/40792
2011
2011-01-20T10:17:49+0200
2011-01-20T10:17:49+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vasilevich1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аднаму з падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках Ільлю Васілевічу прад’яўленае абвінавачваньне. Пра гэта праваабаронцам паведаміў адзін з ягоных сяброў.
Раней Васілевіч праходзіў па справе ў якасьці падазраванага.
Нагадаем, што Ільля Васілевіч быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак. 5 студзеня яго затрымалі ізноў, як падазраванага па крымінальнай справе. З таго часу ён знаходзіцца пад вартай.
Такім чынам, па стане на 20 студзеня абвінавачваньне прад'яўленае 33 грамадзянам.