viasna on patreon

Дваіх удзельнікаў магілёўскай акцыі салідарнасьці будуць судзіць

2011 2011-01-21T12:15:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Васямнаццацігадовага актывіста партыі БНФ Валянціна Лабачова і шматдзетную маці Натальлю Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Ён адбыўся ў нядзелю, 16 студзеня.

Лабачова і Шкадун выклікалі ў Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва і выставілі ім абвінавачаньне. Справу аб адміністрацыйным правапарушэньні вядзе супрацоўнік аддзелу Андрэй Цецерукоў.

“Мы цяпер знаходзімся ў міліцыі, – расказала Натальля Шкадун. – Цецерукоў паехаў у суд і загадаў нам яго чакаць. Калі адбудзецца суд, ён не сказаў. Ня выключана, што й сёньня. Ён азнаёміў нас з заканадаўствам, якое рэглямэнтуе правядзеньне мітынгаў і пікетаваньняў. Зь яго вынікае, што мы вінаватыя ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце”.

16 студзеня дзясятак актывістаў выйшлі на пешаходную вуліцу Ленінскую і правялі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. У руках кожны з удзельнікаў трымаў партрэты былых кандыдатаў у прэзыдэнты, іх давераных асобаў ды грамадзкіх актывістаў, арыштаваных у дзень і пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Раздавалі пікетоўцы мінакам і газэту "Ня бойся", прысьвечаную палітзьняволеным. За пікетам сачылі і здымалі яго на відэа міліцыянты, але разагнаць не спрабавалі.

На наступны дзень першым выклікалі на допыт Валянціна Лабачова. Да Натальлі Шкадун міліцыянт прыйшоў на працу.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства