Штраф за Плошчу?
https://spring96.org./be/news/40838
2011
2011-01-22T13:13:14+0200
2011-01-22T13:13:14+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/andrej-filipcyk.-pg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час прамой трансляцыі інаугурацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на Кастычніцкай плошчы 21 студзеня прыкладна ў 12-40 быў затрыманы паэт-праграміст Андрэй Філіпчык, які хацеў прайсці на плошчу.
На юнака адразу склалі пратакол аб дробным хуліганстве (лаяўся і брыдкасловіў)і адвезлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска, дзе пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь (крыху больш за паўмільёна рублёў).