viasna on patreon

Руслана Нікіценку КДБ папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях

2011 2011-01-26T11:51:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 студзеня ва ўпраўленне КДБ па Гомельскай вобласці быў выліканы позвай 19-гадовы Руслан Нікіценка. Ён быў затрыманы на акцыі 19 снежня і па рашэнню суда 10 сутак правёў на Акрэсціна. Пасля ў маладзёна пачаліся праблемы. «Я зараз на апошнім курсе каледжа, прахожу практыку. Мяне выклікала адміністрацыя, патлумачылі, што я парушыў адміністрацыйнае заканадаўства і прапанавалі пачытаць КаАП. Таксама са мной правёў гутарку псіхолаг. Урэшце рэшт усе абышлося. Але 14 студзеня мяне выклікалі на допыт у КДБ. У позве было напісана, што ў якасці сведкі. Там я даў падпіску аб неразгалошванні матэрыялаў справы», - патлумачыў юнак. Па яго словах, на акцыю ў Мінску ён трапіў наступным чынам: быў у сяброў, тыя прапанавалі схадзіць на плошчу Незалежнасці, а там Нікіценка быў затрыманы спецназам.

25 студзеня ён з'явіўся па позве ў КДБ. «Мне прапанавалі падпісаць паперу, што, маўляў, я папярэджаны аб тым, што калі яшчэ раз буду прымаць удзел у несанкцыянаваных акцыях, то магу быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці», - дадаў Нікіценка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства