Студэнтку педунівэрсытэта адлічылі пасля Плошчы
Актывістцы моладзевага крыла АГП студэнтцы першага курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Таццяне Грыбоўскай паведамілі аб тым, што яна адлічаная з ВНУ за «непаспяховасць».
Прычынай такога рашэння, як распавяла Таццяна сайту АГП, стала яе прысутнасць 19 снежня на Плошчы і арышт за гэта.
«19 студзеня я была на Плошчы,-- распавядае Таццяна.-- Мяне затрымалі, я адседзела 10 сутак. Потым прыйшла ва ўніверсітэт. Дэкан сказаў, трэба ўзяць даведку -- гэта будзе ўважлівая прычына маёй адсутнасці. Я ўзяла даведку, і мяне дапусцілі да заліковай сесіі. Заліковую сесію я здала без праблем. Таксама без праблем здала два іспыты. А на наступных двух мяне проста валілі. Адна выкладчыца паставіла двойку, а іншы намякаў на Плошчу, маўляў, не з таго пачала жыццё.
На другой пераздачы выкладчыца зусім не ацаніла: сказала, што ўсё няправільна і перакрэсліла маю працу без тлумачэнняў. На пераздачы з камісіяй я добра была падрыхтаваная і адказвала ўпэўнена, але мне казалі, маўляў, дрэнна падрыхтавалася і наогул бяздарная. А потым, калі абвяшчалі вынікі, намдзекана ва ўступным слове сказаў, што нармальныя студэнты павінны вучыцца, а не па плошчах хадзіць.
Зараз мяне аўтаматычна адлічваюць за непаспяховасць".