У Магілёве затрыманы Сяргей Нягацін
https://spring96.org./be/news/40911
2011
2011-01-27T12:33:58+0200
2011-01-27T12:33:58+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/buhelbarys.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністратыўная справа Сяргея Нягаціна будзе разглядацца 28 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва. Грамадскага актывітса будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
***
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель паведамляе пра затрыманне грамадскага актывіста Сяргея Нягаціна.
Па словах праваабаронцы, сябра ПБНФ Сяргей Нягацін паведаміў па тэлефоне, што яго затрымалі ў пад’ездзе яго дома, калі ён выйшаў з кватэры. Зараз грамадскі актывіст знаходзіцца ў Ленінскім РАУСе, дзе на яго складаюць пратакол за акцыю салідарнасці з семьямі зніклых, праведзеную у Магілёве 16 студзеня.
Нагадаем, што аналагічныя пратаколы ўжо былі складзены на грамадскіх актывістаў Валянціна Лабачова і Наталлю Шкадун.