viasna on patreon

Маладафронтавец знік пасля вызвалення з Акрэсціна

2011 2011-01-27T16:31:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaromenak.jpg
Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак

Уладзімір Яроменак павінен быў выйсці на свабоду 26 студзеня ў 20 гадзін з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў па завулку Акрэсціна. Супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі паведамляюць, што Уладзіміра вызвалілі. Адвакат і сябры Уладзіміра Яроменка пакуль не могуць даведацца, дзе ён.
 
Малады чалавек адбываў 7-сутачны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня. На адміністрацыйны арышт хлопец патрапіў пасля візіту ў КДБ – чэкісты забралі Уладзіміра з дому і адвезлі на допыт у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. Суткі з хлопцам не было сувязі, і толькі 20 студзеня стала вядома, што суд Маскоўскага раёна прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі 19 снежня. Да гэтага Уладзімір Яроменак ужо адбываў 15-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці на плошчы Незалежнасці 20 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства