viasna on patreon

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у Міколы Дземідзенкі

2011 2011-01-28T12:54:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на кватэры ў Менску, якую здымае Мікола Дземідзенка.

Па словах Міколы Дземідзенкі, у яго сканфіскавалі старую расьцяжку "Галадоўка", некалькі старых улётак і дакумэнтаў.

"Нейкі час са мною кватэру здымаў Уладзь Яроменак — падазраваны па справе пра масавыя беспарадкі. Відаць, гэта й ёсьць прычына ператрусу", — сказаў Мікола Дземідзенка, перадае прэс-служба "Маладога фронту".

Гэта ўжо другі ператрус на кватэры маладафронтаўца. Першы прайшоў, калі Дземідзенка адбываў 15-суткавае пакараньне пасьля выбараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства