viasna on patreon

Сяргея Казакова змясцілі пад варту па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

2011 2011-01-28T20:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Сяргей Казакоў быў затрыманы ўчора па дарозе на працу.

Сёння ён змог паведаміць сябрам, што быў дапытаны ў межах следства па крымінальнай справе па арт. 293 КК РБ "Масавыя беспарадкі" у пракуратуры і следчым Дышчанкам з упраўлення па вул. Сапёраў, 7 . Пасля гэтага актывіста даставілі ў Цэнтральны РУУС, а адтуль - у СІЗА на вул. Валадарскага.

Абраная мера стрымання - пад вартай. Пакуль невядома, Сяргей Казакоў знаходзіцца ў статусе падазраванага ці абвінавачанага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства