viasna on patreon

Пасля ператрусу Алеся Кіркевіча павезлі на допыт

2011 2011-01-28T19:33:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kirkevich.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах расследвання крымінальнай справы аб масавых беспарадках супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры намесьніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча з Гародні.

Падчас вобшуку былі канфіскаваныя кампутар з маніторам і іншыя носьбіты інфармацыі, старыя газеты, улёткі ў падтрымку Рымашэўскага, пасьля чаго Алеся Кіркевіча забралі на допыт у КДБ.

Праз нейкі час маладафронтавец патэлефанаваў маці і сказаў, што яго вязуць у Менск. Магчыма як абраная мера стрымання - утрыманне пад вартай, так і адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі 19 снежня.

Паплечнікі Кіркевіча высьвятляюць месцазнаходжаньне свайго сябра, паведамляе прэс-служба МФ.

Актывіст ужо адседзеў 10 сутак арышту за ўдзел у акцыі салідарнасьці 25 сьнежня ў Менску.

У лістападзе 2010 году Гарадзенская пракуратура вынесла Алесю Кіркевічу папярэджаньне паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі).

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства