viasna on patreon

Прад’яўлена абвінавачанне Фёдару Мірзаянаву

2011 2011-02-03T10:02:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Фёдар Мірзаянаў – 38-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Абвінавачанне было прад’яўлена 1 лютага.

Фёдара на 26 студзеня выклікалі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, аднак 25 студзеня зранку да яго дадому прыехалі супрацоўнікі КДБ, якія даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў у Мінску. Па выніках допыту Фёдар быў узяты пад варту на 3 сутак і змешчаны ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства па арт. 293 КК РБ. 1 лютага яму было прад’яўлена абвінавачанне.

Фёдар Мірзаянаў за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску адбываў адміністратыўны арышт тэрмінам у 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек не з’яўляецца сябрам партый ці дэмакратычных моладзевых арганізацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства