Арыштаваным расейцам выставяць абвінавачаньні
https://spring96.org./be/news/41091
2011
2011-02-03T11:46:13+0200
2011-02-03T11:46:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Двум грамадзянам Расеі, арыштаваным па
справе 19 сьнежня, 3 лютага будзе выстаўленае канчатковае абвінавачаньне.
"Як уяўляецца, абвінавачваньні будуць грунтавацца толькі на нейкіх
відэаматэрыялах, якія нібыта сьведчаць, што расейскія грамадзяне аказвалі
супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў і наносілі шкоду будынку
ўраду", — заявіў прадстаўнік амбасады РФ у Менску Вадзім Гусеў.
Арцёма Брэўса і Івана Гапонава, якіх утрымліваюць пад вартай, вінавацяць у
супраціве прадстаўнікам праваахоўных органаў і нанясеньні шкоды будынку ўраду,
паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва "Новости".