Дзяніс Шыдлоўскі – яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках
https://spring96.org./be/news/41100
2011
2011-02-03T12:39:00+0200
2011-02-03T12:39:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/kraty.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
2 лютага на трое сутак затрыманы мінчанін Дзяніс Шыдлоўскі. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках, прычым па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу.
Па папярэдняй інфармацыі, падазрэнні спецслужбаў грунтуюцца на прааналізаваных імі відэаздымках, зробленых падчас разгону акцыі пратэста на плошчы Незалежнасці. Іншыя падрабязнасці высвятляюцца.
Дзяніс Шыдлоўскі ўжо затрымоўваўся і адбыў 10 сутак арышту за ўдзел у Плошчы.