Ператрус на кватэры Змітра Буланава
https://spring96.org./be/news/41108
2011
2011-02-03T15:57:43+0200
2011-02-03T15:57:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Літаральна некалькі хвілін доўжыўся ператрус на кватэры Змітра Буланава. Супрацоўнікі міліцыі праверылі кампутар, у якім не было сыстэмнага блоку, бегла прагледзелі дыскі і нічога з сабой не забралі.
Зміцер Буланаў не з’яўляецца сябрам якой-небудзь партыі ці руху. Ён удзельнічаў у акцыі 19 снежня і быў затрыманы падчас разгону. Хлопец адседзеў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля выхаду яму патэлефанавалі і папрасілі прыйсці на размову ў міліцыю. Зміцер у адказ папрасіў афіцыйную позву. Ён казаў, што яго маці будзе непакоіцца, калі прыйдзе і не застане яго дома. У выніку да яго прыйшлі людзі ў цывільным, паказалі позву, закруцілі рукі і вывелі з кватэры.
Зміцер Буланаў дагэтуль знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага.