viasna on patreon

Адразу чатыры новыя абвінавачаныя па справе аб масавых беспарадках (дапоўнена)

2011 2011-02-04T14:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

Абвінавачаньне паводле часткі 1 і часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ(актыўны ўдзел у масавых беспарадках) прад’яўленае адразу чатыром удзельнікам Плошчы: Алесю Кіркевічу, Зміцеру Дразду, Сяргею Казакову і Уладзіміру Яроменку.

Гарадзенскаму “маладафронтаўцу” Алесю Кіркевічу, які змешчаны ў СІЗА КДБ у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, прад’яўленае абвінавачаньне паводле 2 часткі артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ(актыўны ўдзел у масавых беспарадках).

Дрозд Дзмітрый – сябра ініцыятыўнай групы А. Саннікава, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту, 1 лютага ўзяты пад варту на 3 сутак у якасці падазраванага па ч.2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) – утрымліваўся ў ІЧУ н вул. Акрэсціна. Зараз пераведзены  ў СІЗА на Валадарку.

Казакоў Сяргей – актывіст “Еўрапескай Беларусі”, 27 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (пад вартай у СІЗА на вул. Валадарскага)

Яроменак Уладзімір – актывіст “Маладога Фронту”, адбыў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 20 снежня, яшчэ 7 сутак правёў у ЦІПе на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 28 студзеня стала вядома, што ён затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе (пад вартай у СІЗА КДБ)

Кіркевіч Алесь – актывіст “Маладога Фронту” з Гродна, адбыў 10-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежня, 28 студзеня затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства