Ператрус ва Ўладзімера Сякеркі
https://spring96.org./be/news/41135
2011
2011-02-07T08:55:34+0200
2011-02-07T08:55:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Трое супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус на
кватэры ў Гомелі ў старшыні Гомельскай абласной арганізацыі партыі
"Справядлівы сьвет" Уладзімера Сякеркі.
Ператрус праходзіў у адсутнасьць гаспадара. У гэты час Уладзімер Сякерка знаходзіўся ў Рэчыцы на партыйным сходзе.
Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай, зьвязанай з падзеямі
19 сьнежня ў Менску.
Паводле жонкі Тацяны, супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі кампутар. Яна таксама
адзначыла, што спадар Уладзімер быў на допыце ў КДБ, а 19 сьнежня знаходзіўся
на выбарчым участку.