viasna on patreon

12 сутак арышту за наведваньне Чырвонага касцёлу

2011 2011-02-09T10:59:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-20.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суддзя Маскоўскага суда Менска Яўген Хаткевіч  8 лютага прысудзіў мінчуку Міхасю Лебедзю 12 сутак арышту.

Лебедзя прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пікеце салідарнасьці, які праводзілі актывісты моладзевых арганізацый 20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці.

Нагадаем, што адміністратыўную справу суд разглядаў некалькі разоў, паколькі сьведкі-міліцыянты ўвесь час блыталіся ў паказаньнях. Затым Лебедзь заявіў у судзе, што падаў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні міліцыі, пасьля чаго суддзя абвясьціў перапынак, каб азнаёміцца з высновамі праверкі.

Ён быў затрыманы 20 снежня, калі накіроўваўся ў Чырвоны касцёл. Пры гэтым, яго зьбілі з ног, нанеслі некалькі ўдараў дубінкай і ўкінулі ў аўтазак. Супрацоўнікі спецпрыёмніка на Акрэсціна праз некалькі гадзін выклікалі Лебедзю “хуткую дапамогу”, якая адвезла зьбітага грамадзяніна  ў 10 клінічны шпіталь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства