viasna on patreon

Супрацоўнікаў КДБ зацікавілі службовыя паперы адваката Агеева (дапоўнена)

2011 2011-02-10T11:00:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/advakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да адваката зьняволенага кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча  Алега Агеева на працоўнае месца ў адвакацкую кансультацыю Ленінскага раёна Менска каля 11 гадзін раніцы завіталі супрацоўнікі КДБ. Прад’явіўшы ордэр, яны прыступілі да выняцця дакументаў, датычных ягонай адвакацкай дзейнасьці.

Як стала вядома, аператыўнікі не мелі пастановы на ператрус, аднак паказалі  паперу за подпісам  начальніка ўпраўленьня КДБ па Менску і Менскай вобласці. Адмовіўшыся адказваць на пытаньні адвакатаў аб тым, у межах якіх працэсуальных дзеяньняў праводзіцца праверка, аператыўнікі сыйшлі ні з чым.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч упэўнены, што інцыдэнт з адвакатам Агеевым яскрава выявіў сапраўдную сутнасьць і метады раследваньня крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная па падзеях 19 снежня 2010 года.

Гэтыя дзеяньні супрацоўнікаў КДБ  ляжаць у адным шэрагу з папярэднімі фактамі ціску адвакатаў, якія абараняюць інтарэсы абвінавачаных у крымінальнай справе з боку  Міністэрства юстыцыі. Абсурдна,  што адвакаты не могуць паўнавартасна рэалізаваць сваё прафесійнае права на спатканьне з абвінавачанымі сам насам, як гэта прадугледжана заканадаўствам.

Чарговы факт ціску на адвакатаў яшчэ раз падцвярджае, што следства па крымінальнай справе адбываецца  з грубымі парушэньнямі правоў абвінавачаных, утым ліку і права на абарону.

Адвакат адчувае павышаную ўвагу да сваёй персоны ад пачатку студзеня. Некалькі разоў ягоная адвакацкая дзейнасьць падлягала праверцы з боку Міністэрства юстыцыі.

Алег Агееў з’яўляецца сябрам Прэзідыума Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Ад самага пачатку затрыманьня Алеся Міхалевіча абараняў ягоныя інтарэсы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства