viasna on patreon

Зміцер Салаўёў скардзіцца ў пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў КДБ падчас ператрусу

2011 2011-02-10T12:42:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/salaujou2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ПБНФ

Cтаршыня  магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Салаўёў накіраваў у абласную пракуратуру скаргу на дзеянні супрацоўнікаў УКДБ па Магілёўскай вобласці, якія 15 студзеня праводзілі ператрус на кватэры грамадскага актывіста.

Як сказана ў пастанове, ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы па факце несанкцыянаванага мерапрыемства “Плошча-2010” з мэтай выняцця матэрыялаў відэаздымкаў падзеяў “Плошчы-2010”, а таксама іншых прадметаў і дакументаў, якія, магчыма, тычацца арганізацыі і правядзення масавых беспарадкаў.

У сваёй скарзе Зміцер Салаўёў выкладае факты, якія на яго думку сведчаць пра тое, што ператрус праводзіўся з парушэннем заканадаўства. Грамадска-палітычны актывіст сярод іншага просіць пракурора Магілёўскай вобласці правесці праверку працэдуры ператрусу і даць ёй прававую ацэнку, а таксама прыняць меры дысцыплінарнага і адміністратыўнага ўздзеяння ў дачыненні супрацоўнікаў УКДБ, якія дапусцілі нядбалае стаўленне да сваіх абавязкаў і злоўжывалі службовым становішчам.

Як паведамляе заяўнік, з чатырох супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі ператрус, у пратакол уключаны толькі адзін – дазнаўца маёр Ромскі А.А., які толькі складаў пратакол ператрусу і непасрэдна яго не праводзіў. Яшчэ тры супрацоўнікі КДБ, якія фактычна праводзілі ператрус, у пратакол не ўключаны і, адпаведна, не падпісвалі яго – Махуноў Андрэй Алегавіч, Станіслаў (прозвішча не назваў) і яшчэ адзін увогуле не прадставіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства