viasna on patreon

Хутка будуць судзіць Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава

2011 2011-02-10T16:17:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kryminalnajasprava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ двух абвінавачаных па справе “Аб масавых беспарадках” Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава азнаёмілі з матэрыяламі справы. Хутка над імі павінен адбыцца суд.

Зараз матэрыялы па справах Дз.Новіка і А.Малчанава знаходзяцца ў пракуратуры. Абодва яны абвінавачваюцца па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса РБ, то бок у актыўным удзеле ў масавых беспарадках.

На дадзены момант яшчэ дакладна не вядома, у якім судзе будуць разглядацца гэтыя справы. Вядома толькі тое, што 13 - 14 лютага справа Дз.Новіка будзе разглядацца ў Менгарсудзе, які будзе вырашаць, у які раённы суд справа будзе перададзена.

Таксама па інфармацыі праваабаронцаў, следчы даў дазвол маці А.Малчанава Галіне на спатканне з сынам у СІЗА КДБ, аднак кіраўніцтва СІЗА адмовіла ёй у прадастаўленні такой магчымасці. Наколькі вядома на цяперашні момант, пакуль сустрэчу з маці меў толькі Іван Гапонаў.

Нагадаем, што раней з матэрыяламі справы былі азнаёмленыя Аляксандр Атрошчанкаў і два грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Іван Гапонаў і Арцём Брэус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства