Маладафронтаўцы да КДБ не дайшлі
https://spring96.org./be/news/41260
2011
2011-02-14T11:27:16+0200
2011-02-14T11:27:16+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Па дарозе да Камітэта дзяржбясьпекі былі
затрыманыя сябры "Маладога Фронту", што меліся віншаваць сваіх
паплечнікаў з Днём Любові,у тым ліку й намесьнік старшыні МФ Мікола
Дземідзенка, які нёс з сабою вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў.
На дадзены момант ягоны тэлефон недасягальны, іншыя маладафронтаўцы не здымаюць
слухаўку.
Да будынку КДБ дайшла толькі адная маладафронтаўка, Ганна Шаруба, якая падпісала ў прысутных паштоўкі для зьняволеных маладафронтаўцаў Насты Палажанкі й Алеся Кіркевіча, што ўтрымоўваюцца ў "амэрыканцы". Ганна Шаруба пайшла у будынак КДБ перадаваць віншавальныя паштоўкі.