Сёння выклікаюць позвай у КДБ маладафронтаўца Змітра Ясевіча
https://spring96.org./be/news/41286
2011
2011-02-15T10:24:52+0200
2011-02-15T10:24:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Актывіст быў збіты на Плошчы і патрапіў у шпіталь, магчыма, з-за гэтага ён пазбег затрымання і суда ўжо адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Днямі Змітру Ясевічу патэлефанавалі з вайсковай
контрвыведкі КДБ і запрасілі на размову. Зміцер адмовіўся ісці без позвы,
паведамляе Радыё Свабода.
Учора маладому чалавеку даслалі позву. Што дакладна ад яго хочуць, актывіст не
ведае, але не выключае і псіхалягічнага ціску. "Магчыма, запужваюць
маральна, каб чалавек прыйшоў ужо запужаны ды быў згодны на кантакт ці нешта
іншае", - сказаў ён.