Кіраўнік Еўрапарламента патрабуе тэрмінова вызваліць Андрэя Пачобута
https://spring96.org./be/news/41288
2011
2011-02-15T12:29:57+0200
2011-02-15T12:29:57+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк заклікаў беларускія ўлады тэрмінова вызваліць з-пад арышту карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» Андрэя Пачобута, — паведамляе Regnum.ru.
Па меркаванні сп-ра Бузэка, 15-суткавы арышт, на які асудзілі журналіста, з’яўляецца праявай «ціску ўладаў ў Мінску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».
Нагадаем, што 11 лютага Кастрычніцкім райсуд г. Мінска (суддзя Наталля Пратасавіцкая) прызнаў гродзенскага журналіста і сябра ГА «БАЖ» Андрэя Пачобута вінаватым ва «ўдзеле» ў несанкцыянаванай акцыі 19 снежня («Парушэнне парадку арганізацыі альбо правядзення масавага мерапрыемства», ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і асудзіў яго на 15 сутак.