viasna on patreon

Аляксандра Арастовіча выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

2011 2011-02-15T22:10:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Аляксандра Арастовіча, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках, выпусцілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча абвінавацілі па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ўтрымлівалі ў “амерыканцы” больш за 50 дзён.

Спадар Арастовіч быў арыштаваны пасля падзеяў 19 снежня ў Менску. На працягу двух дзён сям’я не ведала пра яго месцазнаходжанне. І толькі 22 снежня дзяжурны адвакат па тэлефоне паведаміла сваякам, што палітык знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства