viasna on patreon

Актывістку, якая не была на Плошчы, дапыталі як сьведку

2011 2011-02-16T08:16:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

15 лютага ў Мазырскі аддзел Гомельскай управы КДБ была выклікана сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў Людміла Краснасельская.

«Дапытваў мяне тры з паловай гадзіны як сьведку пра масавыя беспарадкі ў Менску супрацоўнік аддзелу Васіль Прыходзька. Зь мяне ўзята падпіска пра неразгалошваньне сутнасьці размовы».

Людміла зьдзіўляецца, як яна можа наагул быць сьведкай у справе масавых беспарадкаў у сталіцы, калі пра біцьцё дзьвярэй у Доме ўраду даведалася з афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства