viasna on patreon

Брэсцкую актывістку К.Пашко дапытвалі ўжо трэці раз

2011 2011-02-17T08:58:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўтары гадзіны доўжыўся допыт брэсцкай грамадскай актывісткі Кацярыны Пашко ў галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй.

Кацярыне Пашко адмовілі ў прысутнасці на допыце прадстаўніка для абароны яе інтарэсаў:

– Вадзілі мяне на відэаздымак, а потым была пры мне такая размова – «Вось, зараз мы гэта апрацуем і дашлем у Мінск». Яшчэ ў мяне ўзялі адбіткі пальцаў.

Па словах Кацярыны Пашко, супрацоўнік упраўлення Сяргей Антанюк падчас допыту вёў сябе вельмі груба, пагражаў, аказваў ціск.

Гэты допыт Кацярыны Пашко наконт акцыі пратэсту быў трэцім па ліку. Першы выклік быў у абласную пракуратуру, дзе актывістка атрымала афіцыйнае папярэджанне, другі – у КДБ, дзе хацелі даведацца пра яе сяброў, якія ўдзельнічалі ў акцыі. На гэты раз сілавікоў цікавіла, каго са знаёмых яна бачыла на плошчы, ці чула прызывы кандыдатаў у прэзідэнты і як сябе паводзіла на плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства