viasna on patreon

Чэшскі Хельсінкскі камітэт падтрымаў беларускую грамаду, якая супрацьстаіць аўтарытарызму

2011 2011-02-17T09:54:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sabatovaanna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анна Шабатава

Анна Шабатава

Чэшская Рэспубліка, таксама як Еўрасаюз і Рада Еўропы, членам якой Чэхія з’яўляецца, павінныя падтрымліваць намаганні беларусаў як з пункту погляду парушэння і шанавання правоў чалавека ў Беларусі, так і ў інтарэсах Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, а з часам і дэмакратычнай прававой дзяржавы, - гаворыцца ў лісце, дасланым з Прагі ў Мінск пры пасярэдніцтве Беларускага Хельсінскага камітэту (Тэкст цалкам)

Шаноўныя беларускія сябры,

мы напружана і з інтарэсам сочым за вашымі намаганнямі па абароне правоў чалавека, плюралістычнай дэмакратыі і прававой дзяржавы ў вашай краіне. Душой і мы разам з вашымі вязнямі сумлення, іншымі пераследаванымі і іхнімі сем’ямі. Ваша барацьба – гэта і наша барацьба.

Мы вельмі высока цэнім перадусім два аспекты вашай дзейнасці. Першы аспект – гэта разнастайнасць поглядаў і пазіцый беларусаў, якія супрацьстаяць аўтарытарнай палітычнай сістэме дыктатара Лукашэнкі.

Той факт, што дзеля гэтай мэты аб’ядналіся ліберальныя дэмакраты, хрысціянскія і сацыяльныя дэмакраты, апазіцыйныя камуністы і людзі іншых ідэйных арыентацый, сведчыць пра тое, што вашая Беларусь – Беларусь дэмакратычнай апазіцыі і праваабаронцаў ужо цяпер з’яўляецца часткай Рады Еўропы і Еўрапейскага Саюзу і што ў будучыні яна зойме ў гэтых еўрапейскіх структурах месца, якое ёй належыць.

Нас цешыць і другі элемент вашай дзейнасці – вы ў рознай ступені арыентуецеся як на еўрапейскія краіны на захад ад Беларусі і іх структуры, так і на Расію, з чыім народам вы стагоддзямі падзялялі агульны лёс.

У гэтай сувязі мы хацелі б вас запэўніць, што парушэнне правоў чалавека ў Беларусі для нас не з’яўляецца нагодай для выказвання сімпатыі ці агіды да якіх бы то ні было сілаў у Расійскай Федэрацыі і да іхніх палітычных ці эканамічных інтарэсаў. Мы лічым, што Чэшская Рэспубліка, таксама як Еўрасаюз і Рада Еўропы, членам якой Чэхія з’яўляецца, павінныя падтрымліваць вашыя намаганні як з пункту погляду парушэння і шанавання правоў чалавека ў Беларусі, так і ў інтарэсах Беларусі як сацыяльнай дзяржавы, а з часам і дэмакратычнай прававой дзяржавы, а не з арыентацыяй на свае рэальныя ці ўяўныя палітычныя і эканамічныя інтарэсы стасоўна Расійскай Федэрацыі і Украіны. Мы будзем настойваць на гэтай пазіцыі.

Разам з тым вашыя намаганні з’яўляюцца і матывацыяй для нас у Чэхіі і ў еўрапейскіх дзяржаўных структурах. Мы назіраем за вашай дзейнасцю. Ваш досвед узбагачае нас, таму што і ў Чэхіі – адносна свабоднай і дэмакратычнай краіне – мы сутыкаемся са шматлікімі праблемамі, якія тычацца правоў чалавека і дэмакратыі.

Мы радыя кожнаму вашаму візіту ў Чэхію. Запэўніваем вас, што пераважная большасць чэшскага народа падтрымлівае вашу барацьбу за абарону правоў чалавека і за дэмакратычную прававую дзяржаву.

Ад імя Чэшскага Хельсінскага камітэту, заснаванага як Чэхаславацкі Хельсінскі камітэт у 1988 годзе,

Анна Шабатава, старшыня камітэту

Прага, 15 лютага 2011 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства