viasna on patreon

Суд над расіянамі будзе адкрытым

2011 2011-02-17T13:03:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud1jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала

Судовая зала

Судовы працэс па справе аб масавых беспарадках над грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам  Брэусам будзе адкрытым.

Пра гэта паведаміла маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева са спасылкай на адваката сына.

Па яе словах, адвакаты 17 лютага былі азнаёмлены з афіцыйным дакументам – пастановай аб вызначэнні судовага паседжання, згодна з якой працэс вызначаны як адкрыты.

Такім чынам, звесткі аб закрытым характары судовага працэсу, якія з’явіліся днём раней на некаторых інфармацыйных рэсурсах, не пацвердзіліся.

Як ужо паведамлялася, суд над грамадзянамі РФ, якія зараз утрымліваюца ў СІЗА па вул. Валадарскага і абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, пачнецца 22 студзеня ў 10.00 ў Маскоўскім райсудзе Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства