Наста Палажанка – пад падпіскай аб нявыездзе
https://spring96.org./be/news/41367
2011
2011-02-17T22:41:52+0200
2011-02-17T22:41:52+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/palazhanka_nasta.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вечарам 17 лютага са следчага ізалятара КДБ вызваленая пад падпіску аб нявыездзе намеснік старшыні “Маладога Фронту” 20-гадовая Наста Палажанка.
Наста заявіла журналістам, што не разумее, чаму адных арыштаваных выпускаюць з СІЗА, а іншых там працягваюць трымаць. Яна сказала таксама, што вельмі турбуецца за сваіх сяброў і арганізацыю, мае шмат спраў і планаў. Моладзевая лідэрка не мае права разгалошваць дэталі следства, паколькі дала адпаведную падпіску.
Анастасія Палажанка, арыштаваная ў сябе дома ў ноч на 20 снежня 2010 г., правяла ў СІЗА КДБ без 2 дзён 2 месяцы.