viasna on patreon

Допыты актывістаў партыі БНФ у Брэсце

2011 2011-02-18T08:16:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Брэсце супрацоўнікамі міліцыі працягваюцца допыты актывістаў Партыі БНФ па справе аб масавых акцыях і беспарадках 19 снежня ў Мінску.

Сёння прадстаўнікі інспекцыі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю дапыталі старшыню Брэсцкай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктара Клімуса. На яго думку ўсе гэтыя захады робяцца для застрашэння актывістаў дэмакратычнай супольнасці:

- Вельмі частымі зараз сталі выпадкі выклікаў у інспекцыю па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю сябраў партыі БНФ і, наколькі я ведаю, сябраў іншых дэмакратычных структур. Нагода ўсё тая ж - Плошча. Запеленгованыя мабільныя тэлефоны. Сярод асаблівасцяў можна назваць вельмі хамскія, вельмі пахабныя адносіны супрацоўніка міліцыі, у прыватнасці спадара Антанюка, які так і не сказаў пра сваю пасаду. Не зразумела, чаму яны чакалі больш за паўтары месяцу і допытаў не было раней. Магчыма яны проста працягваюць акцыю запалохвання людзей. Асноўныя пытанні тычыліся, канечне, натоўпа. Ці былі там сцягі, ці былі там лозунгі, ці былі там самі кандыдаты, што яны крычалі, да чаго заклікалі. Зразумела ж, наколькі я ведаю, ніхто не адказваў на гэтыя пытанні. Часам сябры проста адмаўляюцца даваць сведчанні, часам сведчаць, што нічога не бачылі, нічога не казалі.        

Са старшынёй Брэсцкай арганізацыі Партыі БНФ Віктарам Клімусам, які быў дапытаны супрацоўнікамі міліцыі аб масавых акцыях і беспарадках 19 снежня ў Мінску, гутарыў Зміцер Кісель.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства