Спынілі на вуліцы, затрымалі, дапыталі
https://spring96.org./be/news/41394
2011
2011-02-21T08:48:30+0200
2011-02-21T08:48:30+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў суботу ў
Берасьці актывістаў “Маладых дэмакратаў”.
Сярод затрыманых – непаўналетні Сяржук Алексіевіч. Затрыманьне адбылося ў
мікрараёне Рэчыца. Юнакоў даставілі ў адзін з пастарункаў мікрараёну.
Сябра аб'яднаньня "Маладыя дэмакраты" Іван Стасюк паведаміў
“Свабодзе”, што затрыманьне адбылося без падставаў:
“Сябры нашай арганізацыі проста ішлі па вуліцы, калі да іх пад'ехалі міліцыянты
і забралі з сабой у пастарунак. Там адбыўся ператрус. Прычым адбывалася ўсё без
складаньня пратаколу. У заплечніках былі знойдзеныя інфармацыйныя ўлёткі.
Маладзёнаў будуць перавозіць у Ленінскі РАУС”.